
27 лістапада адзначае юбілей Згуртаванне беларусаў Канады.
Гэтая арганізацыя беларускай дыяспары ў Таронта была заснавана ў 1948 годзе 14-ю беларусамі, ініцыятарам і першым кіраўніком суполкі быў Кастусь Акула.
Сёння з нагоды 70-й гадавіны Згуртавання беларусаў Канады ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбудзецца святочная вечарына. Восеньскія вячоркі правядзе ансамбль “Яваровыя людзі”. Будзе і вячэра з беларускімі стравамі.
Рэпартаж з юбілею пакажуць у праграме “Беларускі свет” на тэлеканале “Белсат”.
Сёння арганізацыю ўзначальвае Алена Лявончанка.