Фото: БЕЛТА

З 1 студзеня 2019 года заробкі будаўнікоў у Беларусі вырастуць на траціну. Такую лічбу міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

Сярэдні заробак у будаўнікоў у Мінску перавышае 1000 рублёў, у рэгіёнах — на ўзроўні 800-900 рублёў. Па словах міністра, яго ведамства рыхтуе нарматыўны дакумент, які павысіць гэтыя лічбы на 30-35%, перадае Еўрарадыё.

Пры гэтым будуць ліквідаваныя розныя ўмовы ў аплаце працы для рабочых у сталіцы і рэгіёнах. Мікулёнак прызнаў, што розніца ў індэксацыі працы сапраўды існавала, але яе адменяць ужо з 1 снежня.

Міністр заявіў, што будаўнічая галіна адчувае недахоп кадраў. Павышэнне заробкаў, як разлічваюць у ведамстве, дазволіць выправіць сітуацыю.