«Асадзі назад!..»

161
Фото из открытых источников

20 лістапада ў «Народнай Волі» быў надрукаваны артыкул дацэнта, сацыёлага Васіля Русовіча «Пражорлівы дзяржаўны апарат…». Паколькі ў ім закраналася звышхвалюючая тэма, звязаная з расходаваннем сродкаў агульнанацыянальнага бюд-
жэту, то ён выклікаў шырокі рэзананс. Як і прадбачылася, газетная публікацыя стала прадметам надзвычай гарачага абмеркавання ўдзельнікаў тэлевізійнай перадачы «Клуб рэдактараў». І ў гэтым нічога благога не было б, калі б не адна акалічнасць.

Танальнасць маналогаў вядучага Г.Давыдзькі і некаторых яго памагатых нагадвала тыя змрочныя часы, калі людзей пасля падобных абвінавачванняў ставілі да сценкі альбо ў лепшым выпадку адпраўлялі на Салаўкі без права перапіскі. З экрана даносілася: «Куда смотрит Министерство информации?», «Доцент, социолог – что он себе позволяет?» Ці: «Эту статью можно расценивать, если бы я был в какой-то комиссии и которая определяет это, как абсолютно голый экстремизм, как экстремистcкое явление».

Не будзем далей цытаваць спадара-таварыша Давыдзьку. Спішам яго
эмацыйны запал на тое, што хоць ён і вядзе «Клуб рэдактараў», але вопытным
рэдактарам, як і знакамітым журналістам, назваць яго не выпадае, ён больш вядомы як былы артыст (не народны) і цяперашні кіраўнік грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Хоць, зазначым, нічога незвычайнага няма ў тым, што ён вырашыў на свой розум публічна адрэцэнзаваць артыкул дацэнта, сацыёлага Васіля Русовіча. Аўтар публікацыі і рэдакцыя газеты «Народная Воля» выказалі б яму ўдзячнасць, калі б гэта
было зроблена кампетэнтна, у адпаведнасці з законамі жанру. Ды, як кажуць, не па
Сеньцы шапка!

Генадзь Давыдзька сцвярджае, што «в проекте бюджета 65% запланированы расхо-
ды на оплату труда, пенсии, стипендии, пособия и другие выплаты». Цікава было б
даведацца, якім калькулятарам ён карыстаўся. Бо артыкулы расходавання дзяржбюджэту на 2018 год утрымліваюць наступныя лічбы:

– ахова здароўя – 4,53 працэнта;
– адукацыя – 4,44;
– сацыяльная палітыка – 8,98;
– фізічная культура, спорт,
культура і СМІ – 1,97 працэнта.
Калі падсумуем, то нават 20 працэнтаў не атрымаем…

Сцвярджэнні Г.Давыдзькі наконт таго, што з бюджэту прадугледжваюцца выплаты пенсій, – безумоўна, ад нячысціка. Для гэтага ёсць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Калі з бюджэта пакрываюцца пенсіі, то толькі сілавікоў, а іх у агульнай
масе пенсіянераў – дробязь…

Поўны тэкст рэдакцыйнага артыкула чытайце ў газеце “Народная Воля” за 27 лістапада.

Поделиться ссылкой: