Беларуска ўпершыню ў гісторыі заваявала медаль жаночага чэмпіянату свету па боксе. Вікторыя Кебікава — уладальніца бронзы. У Нью-Дэлі ў Індыі яна выступала ў вагавой катэгорыі 81 кг. У чвэрцьфінале ўраджэнка Гомеля абыграла Фарызу Шалтай з Казахстана, але ў паўфінале саступіла Джэсіцы Кайседа з Калумбіі, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі боксу, перадае Еўрарадыё.

У чэмпіянаце свету ўдзельнічалі 227 спартсменак з 62 краін. Да чвэрцьфіналу дабраліся прадстаўніцы 33 дзяржаў свету.