Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра прызналі найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фестывалі дакументальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.

На фестывалі адбылася сусветная прэм’ера фільма. Узнагароджанне пераможцаў прайшло 21 лістапада.

Рэжысёр фільму Андрэй Куціла спадзяецца, што ў хуткім часе зможа паказаць яго і ў Беларусі.

«Сума» – гэта гісторыя сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй.