Стала вядома, з кім Беларусь пазмагаецца за ўнікальнае права патрапіць на Еўра-2020

90
Фота Pressball.by

Папярэдне запланавана, што ў сакавіку 2020 года зборная Беларусі па футболе правядзе паўфінальны матч дывізіёна D Лігі нацый супраць зборнай Грузіі. Наша каманда згуляе ў гасцях.

У іншым паўфінальным матчы пазмагаюцца Македонія і Косава.

Праз некалькі дзён пераможцы гэтых дзвюх сустрэч згуляюць паміж сабой фінал дывізіёна D — менавіта гэтая каманда трапіць на Еўра-2020. Дзе будзе праводзіцца матч, вырашыць лёсаванне.

Склад гэтых пар (Грузія — Беларусь і Македонія — Косава) сфарміраваўся па выніках груповага раўнда дывізіёна D Лігі нацый. Кожная з пералічаных зборных абагнала трох супернікаў. Каўказцы перамаглі ў сваёй групе найбольш пераканаўча, беларусы — найменш упэўнена.

Матчы з Грузіяй, а пасля, спадзяемся, з Македоніяй ці Косава — унікальная магчымасць для беларускіх футбалістаў трапіць на чэмпіянат Еўропы упершыню ў гісторыі. Зрэшты, ніводзін з нашых супернікаў таксама не ўдзельнічаў у топ-турнірах.

Поделиться ссылкой: