Фото: dpsu.gov.ua

У Валынскай вобласці зафіксавана спроба незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная службы Украіны. Там у цёмны час сутак была прадухілена спроба праехаць праз мяжу з Беларуссю усёдарожнікам Mitsubishi Pajero.

Яго кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на службоўцаў пагранічнага нарада аддзела «Даманава» Луцкага атрада.

У выніку наезду адзін памежнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, а менавіта траўму галёнкі і пальцаў правай нагі. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх, гэты аўтамабіль развярнуўся і накіраваўся ў тыл ўчастка, у кірунку населенага пункта Картэлісы. Каб спыніць аўто вайсковец нараду страляў па колах, але парушальніку ўдалося з’ехаць.