Вокладка часопіса Der Falke. Лістапад 2018 г. Фота з сайта ptushki.org

Мінулы год для беларускіх арнітолагаў увогуле быў багатым на адкрыцці. У арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» карэспандэнту “НВ” паведамілі, што былі ўпершыню заўважаны і зарэгістраваны такія новыя віды, як стрынатка-крошка ды сібірскі чорнагаловы ерчык. Зафіксавана таксама гнездаванне шыладзюбкі. Аднак сенсацыйнай падзеяй, па меркаванні еўрапейскіх вучоных, стаў выпадак гнездавання ў Беларусі стэпавага луня (Circus macrourus).

Пра беларускую птушку напісалі ў нямецкім часопісе. Матэрыял стаў сенсацыяй
Скрыншот старонкі артыкула пра гнездаванне ў Беларусі стэпавага луня. Часопіс Der Falke. Лістапад 2018 г. Фота з сайта ptushki.org

Заўважылі рэдкую птушку, якой не было ў краіне больш за 100 гадоў, летась на Магілёўшчыне. Фотаздымкі птушкі, зробленыя арнітолагам Уладзімірам Вінчэўскім, і гісторыю назірання за ёй, апісанай Уладзімірам Бондарам, змясцілі ў нямецкім часопісе Der Falke, што выдаецца ў Баварыі.

Пра беларускую птушку напісалі ў нямецкім часопісе. Матэрыял стаў сенсацыяй
Скрыншот старонак артыкула пра гнездаванне ў Беларусі стэпавага луня. Часопіс Der Falke. Лістапад 2018 г. Фота з сайта ptushki.org

Матэрыял аказаўся цікавым многім чытачам.

Дарэчы, раней ў гэтым часопісе змяшчалі грунтоўныя артыкулы пра назіранні за вяртлявай чаротаўкай у Беларусі, прыроду Тураўшчыны, а таксама пра міграцыю баталёнаў праз Прыпяць.