Мікалай Аксаміт: «Беларус як завядзецца, то будзе ісці, як танк»

214

У фракцыю БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання ўваходзіла ўсяго 28 дэпутатаў. Але яны змаглі павесці за сабой парламенцкую большасць (ад ветэранаў да камуністаў) з мэтай прыняцця жыццёва неабходных для незалежнай Беларусі законаў. Зразумела, ім спрыяў сам час, але і ад высілкаў апазіцыі ў парламенце залежала шмат. Уся краіна разам з імі перажывала падзеі ў Вярхоўным Савеце – ад трыумфу ў верасні 1991-га, калі ў якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня, да трагедыі ў красавіку

1995-га, калі дэпутатаў збівалі ўзброеныя салдаты проста ў зале пасяджэнняў.
Некалькі гадоў таму «Народная Воля» вырашыла надрукаваць серыю гутарак з дэпутатамі фракцыі БНФ: іх успаміны, аповеды пра далейшае жыццё, бачанне сучаснай сітуацыі ў краіне. На жаль, з-за перагружанасці газеты з’явіліся толькі некалькі такіх матэрыялаў. Мы вырашылі вярнуцца да ранейшай ідэі і працягнуць цыкл ужо пад рубрыкай «Дэпутаты Незалежнасці». Сённяшняя размова – з Мікалаем Аксамітам, які ў 1990–1995 гадах, з’яўляючыся актыўным сябрам фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, прадстаўляў інтарэсы выбаршчыкаў Ваўкавыска.

Поўны тэкст размовы Міхася Скоблы з Мікалаем Аксамітам чытайце ў газеце “Народная Воля” за 16 лістапада.

Поделиться ссылкой: