Фота: pixabay.com

У Беларусі абмежавалі доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Прычына — на іх змяшчалася інфармацыя «пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». Адзначаецца, што Мінінфарм прыняў рашэнне на падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства ўнутраных спраў, перадае Еўрарадыё.

Якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы былі заблакаваныя, невядома.