Фота: Народаная Воля. Кацярына Мядзведская

Сёння ўся краіна развітваецца з чалавекам-легендай, сапраўды чалавекам-эпохай — народным артыстам Беларусі і Савецкага Саюза Ігарам Лучанком.

Грамадзянская паніхіда прайшла ў Мінску ў Доме афіцэраў. Вянок ад прэзідэнта Беларусі ўсклала кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава. Развітацца з майстрам прыйшлі родныя, сябры, калегі, прыхільнікі таленту Маэстра. Сярод гасцей былі і былыя аднакласнікі, нават суседзі з вуліцы Савецкай з горада Мар’іна Горка, на якой у дзяцінстве жыў Ігар Міхайлавіч…
Маэстра сышоў на 81-м годзе жыцця, ён не змог перажыць шырокі інсульт і штучную кому.

Дарэчы, нарадзіўся Ігар Міхайлавіч у Мінску 6 жніўня 1938 года. Музычную адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А.В. Багатырова (1961). Яго дыпломнай працай сталі сімфонія (1961) і кантата “Курган” (1962) па аднайменнай паэме Янкі Купалы, у далейшым перапрацаваная ў рок-оперу “Гусляр” (1971) для ансамбля “Песняры”. Вучыўся Ігар Лучанок і ў Ленінградскай кансерваторыі, і ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1963 годзе малады кампазітар вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, працаваў выкладчыкам. А ў 1982-1985 гадах быў рэктарам гэтай установы.

Ігар Лучанок — майстар розных музычных жанраў, але найбольш ярка праявіў сябе ў песенным. Яго заслуга – стварэнне хітоў для “Песняроў”, “Сяброў”, іншых беларускіх ансамбляў і асобных выканаўцаў, а таксама многіх спевакоў расійскай эстрады – Іосіфа Кабзона, Сафіі Ратару, Льва Лешчанкі.

Ігар Лучанок быў кампазітарам-акадэмістам, аднак ствараў і рок-оперы. За жыццё ён напісаў больш за 300 твораў. Большасць з іх прысвечаны Беларусі. Часта звяртаўся да творчасці паэтаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, іншых.

Пахавалі кампазітара на Маскоўскіх могілках.

Падрабязны рэпартаж з паніхіды чытайце пазней на нашым сайце.

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… ФотыРазвітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты

Развітанне з Маэстра… Фоты
Фоты аўтара