Міхась Скобла

Пра міжнароднае супрацоўніцтва ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дбалі заўсёды. Памятаю, як мае аднакурснікі выязджалі на практыку то ў Енскі ўніверсітэт (тагачасная ГДР), то ў Тбіліскі, то ў Рыжскі. Што замежны накірунак для флагмана беларускай навукі прыярытэтны і сёння, пацвердзіў і нядаўні візіт новапрызначанага рэктара Андрэя Караля ў Маскоўскі ўніверсітэт імя Ламаносава. Пратакол аб сумесных магістарскіх праграмах, супольны для абодвух універсітэтаў Дзень дружбы, анлайн-абароны дысертацый… Здавалася б, усё цудоўна, узаемавыгадна і варта пахвалы. Каб не адно “але”… Вярнуўшыся з Масквы, Андрэй Кароль зрабіў дзіўную заяву па выніках сваёй камандзіроўкі. Цытую ў арыгінале: “Речь идет о синхронизации взглядов на очень многие вещи, ведь у нас общая история. И это согласование во многом отсекает какие бы то ни было иные трактовки исторических событий” (“Советская Белоруссия”, 18.10.2018).

Як гэта разумець? Якога блёкату ў гарбату беларускаму рэктару падсыпаў яго маскоўскі калега Віктар Садоўнічы? Ці ў Андрэя Караля, які яшчэ нядаўна кіраваў Гродзенскім універсітэтам, галавакружжа ад поспехаў? Дарэчы, за ім у Гродне, кажучы словамі расійскага класіка, даўно “дурная слава шелестела”.

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 13 лістапада.