Фота з сайта nn.by

Напачатку лістапада ў Ашмянах адбылася трагедыя — застрэліўся малады пагранічнік, 23-гадовы Фёдар Б.

Як кажуць сябры хлопца, прычынай стала няўдалае каханне.

Фёдар быў мясцовым хлопцам, адслужыў тэрміновую ў пагранічніках і потым застаўся на кантракт.

У Ашмянах у яго была маладзейшая дзяўчына Ангеліна Р. — толькі сёлета яна скончыла школу.

У Ашмянах не было дзе атрымаць вышэйшую адукацыю, таму дзяўчына паступіла ва ўніверсітэт у Баранавічы.

Праз адлегласць і змену парадку жыцця пара разышлася.

Неўзабаве ў дзяўчыны з’явіўся новы хлопец, а вось Фёдар загаіць сардэчныя раны не здолеў і застрэліўся.

Апошнім рэверансам у бок былога кахання стаў допіс УКантакце:

«Нехта не даражыў стасункамі з вамі, а цяпер плача, гледзячы на вашыя фота».