11 лістапада Польшча адзначае Дзень незалежнасці. Мы вырашылі, што гэта добрая нагода запрасіць на інтэрв’ю і пазнаёміць нашых чытачоў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артурам МІХАЛЬСКІМ, які ўзначаліў дыпмісію ў Мінску ў маі гэтага года.

– Спадар Пасол, Польшча ў гэтым годзе адзначае 100-годдзе вяртання
незалежнасці. Што для вас значыць гэта свята?

– Гэта вялікае свята. Сто гадоў таму тысячагадовая Польская Дзяржава зноў стала незалежнай. Шматнацыянальная Рэч Паспалітая пасля 123 гадоў існавання пад гнётам
суседніх імперый – Прусіі, Аўстрыі і Расіі – зноў з’явілася на карце Еўропы. 1918 год быў важным для палякаў, а таксама для беларусаў, якія ў сакавіку адзначалі 100-годдзе
ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Як палякі мы выстаялі і зноў сталі свабоднымі, таму што ніколі не пагадзіліся з тым, што нехта іншы будзе вырашаць наш лёс. Нас выратавала мова, культура, вера, моцнае пачуццё супольнасці, усведамленне багатай гісторыі.

Поўны тэкст інтэрв’ю чытайце ў газеце «Народная Воля» за 9 лістапада.