Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі

60
Фота: БЕЛТА

Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Да 30 лістапада рэгістратары абследуюць усе будынкі як дзеючыя, так і тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі да моманту правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.

Такая работа праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Да яе прыцягнута тысяча чалавек, задзейнічаны работнікі жыллёва-камунальных арганізацый усіх абласцей.

Рэгістратары аснашчаны планшэтамі з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем, якое дазваляе ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў – карт рэгістратарскага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі.

Усе адрасныя пункты будынкаў змяшчаюць даныя аб месцазнаходжанні, назначэнні, колькасці кватэр, пад’ездаў і інш. Пры праверцы рэгістратар удакладніць, ці сапраўды будынак існуе па адзначаным адрасе, праверыць атрыбутыўную інфармацыю і адкарэкціруе яе пры неабходнасці.

Поделиться ссылкой: