Афіцыянт з Гданьска стварыў энцыклапедыю артыстаў беларускай оперы за ўсю гісторыю існавання гэтага мастацтва ў Беларусі. Вось так эфектна ў некалькіх словах можна вызначыць тэму інтэрв’ю з Сяргеем Русецкім. Але ён афіцыянт толькі паводле месца працы, і то працы часовай.

Сяргей Русецкі – наш суайчыннік, па адукацыі ён гісторык, шмат гадоў выкладаў у Акадэміі мастацтваў. А ў Гданьску апынуўся па загадзе мяцежнай душы, называе сваё сённяшняе месца жыхарства проста адной са сваіх творчых рэзервацый, таму што яму як гісторыку неабходна быць бліжэй да польскіх архіваў і бібліятэк.

Вось так – днём па 10–12 гадзін чалавек працуе ў рэстаране, вечарам і падчас ноччу піша кнігі. Адна з іх – энцыклапедыя «Оперныя спевакі Беларусі» – гатовая да друку.

Поўны тэкст інтэрв’ю Алены Малочка чытайце у газеце “Народная Воля” за 6 лістапада.

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

четыре × 1 =