Фота: sk.gov.by

Маці забітай ў Лунінцы васьмімесячнай дзяўчынкі і яе знаёмы заключаныя пад варту, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту, перадае Радыё Свабода.

Падазраваным у забойстве дзіцяці 25-гадовай маці і яе 47-гадоваму знаёмаму прад’яўленае абвінавачваньне паводле п.п.2, 6, 13, 15 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасьцю, з хуліганскіх памкненьняў, групай асобаў).

Пакараньне паводле гэтых пунктаў артыкулу 139 — пазбаўленьне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыцьцёвае зьняволеньне, або сьмяротнае пакараньне.

Іх затрымалі і заключылі пад варту, сёньня перавядуць у берасьцейскі сьледчы ізалятар.

У момант затрыманьня ў жанчыны было 1,6 праміле алькаголю, у мужчыны — 1,2 праміле.