Фота з сайта zn.ua

Хацеў бы адгукнуцца на артыкул Аляксандра Класкоўскага “Дуля з макам замест хлеба з маслам”, апублікаваны ў №74 “Народнай Волі” 18 верасня 2018 года. Перш за ўсё хачу адзначыць, што цалкам згодны з усімі тэзамі, выкладзенымі ў гэтым і іншых артыкулах спадара Класкоўскага, якія рэгулярна публікуюцца на старонках “Народнай Волі”. Сапраўды, на сёння мы маем вельмі слабую, цалкам маргіналізаваную апазіцыю, якая выцеснена на палітычную абочыну, не з’яўляецца сур’ёзным гульцом
на палітычным полі і амаль ніяк не ўплывае на фарміраванне парадку дня жыцця краіны. Усё гэта праўда. Аднак тут пытанне, хто вінаваты ў такім прыкрым становішчы.

Вядома, шмат што можна паставіць у віну самім апазіцыйным структурам, якія ў пэўныя моманты не раз прымалі няслушныя рашэн-ні, грызліся паміж сабой, вырашаючы
свае лакальныя, тактычныя задачы на шкоду агульнай мэце – дэмакратычным пераменам у Беларусі. Але гэта толькі частка горкай праўды. Я наогул не стаў бы вешаць усіх сабак менавіта на апазіцыю. Зразумела, што немалую ролю тут адыграў і жорсткі аўтарытарны рэжым, выбудаваны Аляксандрам Лукашэнкам. У такой сістэме моцнай і ўплывовай апазіцыі быць не можа проста па вызначэнні. Не стаў бы я здымаць адказнасць і з усяго беларускага грамадства, якое ўсе гэтыя гады не асабліва рвалася адстойваць свае грамадзянскія і палітычныя правы. А, як вядома, ашчаслівіць гвалтоўна вельмі цяжка.

Поўны тэкст чытайце ў газеце «Народна Воля» за 2 лістапада.