Фото с сайта euroradio.fm

Авіякампанія «Белавія» ўвяла эксперыментальныя тарыфы на палёты. Да 31 сакавіка квіткі будуць прадавацца са зніжкамі да 75%. Паляцець можна будзе ў Лондан, Парыж, Мілан, Барселону, Тбілісі, Львоў і іншыя гарады. Кошт квітка ад 35 еўра ў адзін бок, перадае Еўрарадыё.

Тарыфы даступныя з 2 лістапада і толькі на сайце авіякампаніі. Купіць білеты па акцыі можна пры ўмове куплі не менш чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе “прома”, падсвечаныя зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі — васільком.

У кошт квітка ўваходзіць адна ручная паклажа (8кг) і адзін багаж (23кг). Змяненні і вяртанне забароненыя. І што важна, купляючы білет у два бакі з перасадкай, вы павінны адзначыцца ў першым аэрапорце, інакш зваротны вылет анулюецца.

Цэны прыкладна такія:

Тбілісі: у адзін бок 95 рублёў, туды-назад — 240 рублёў

Львоў: у адзін бок 65 рублёў, туды-назад —  160 рублёў

Парыж: у адзін бок 82 рублі, туды-назад — 281 рубель

Берлін: у адзін бок 96 рублёў, туды-назад — 238 рублёў

Лондан: у адзін бок 83 рублі, туды-назад — 228 рублёў

Будапешт: у адзін бок 97 рублёў, туды-назад — 253 рублі