Фота з сайта racyja.com

Гэта адбылося ў Беластоку (Польшча), кудыён прыехаў з Чарнігава (Украіна), дзе стала жыве.

Уладзіслаў Ахроменка супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя. Адбылося гэта ў гатэлі, дзе жыў пісьменнік. Цяпер ён у коме ў шпіталі.

Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980-х, пісаў дэтэктывы ды кінараманы.

Апошнім часам выходзілі ягоныя кнігі: „Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, сааўт. з М. Клімковічам), „Тэорыя змовы” (2011), „Музы і свінні” (2014).

Быў у шорт-лісце на прэмію „Гліняны Вялес”. Уладзіслаў Ахроменка шмат працаваў над архівамі НКДБ і КДБ СССР.

На Беларускім Радыё Рацыя вядзе перадачу „На ўліку КДБ”. Жанаты, мае дваіх дзяцей.