Фота з Facebook

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад вартых даверу крыніц,

у аўторак, 30 кастрычніка, падчас спробы дачы хабару для, папярэдне, урэгулявання будаўнічых пытанняў, сілавікі затрымалі бізнэсмена Аркадзя Ізраілевіча.

Сапраўды, Ізраілевіч апошні раз быў анлайн у месенджарах а 9-й раніцы аўторка, ягоны мабільны і хатні нумары маўчаць.

Крыніцы: За спробу даць хабар затрыманы Аркадзь Ізраілевіч
Фота з сайта Наша Ніва

Мы звязаліся з адвакатам Ізраілевіча, Аленай Калазаевай. Тая не стала абвяргаць інфармацыю пра затрыманне, сказаўшы толькі, што «пакуль не гатова пра гэта гаварыць».

Крыніцы: За спробу даць хабар затрыманы Аркадзь Ізраілевіч
Аркадзь Ізраілевіч з адвакаткай Аленай Калазаевай падчас разгляду яго іску супраць «Новага часу». Фота «Вясны».

«Ежедневнік» ставіў Ізраілевіча на 98-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў краіны. Выданне пералічвала спіс яго актываў. Ізраілевіч займаўся інвестыцыямі ў нерухомасць (Вікторыя Плаза, Парк Плаза, жылыя дамы, Парк Авеню на беразе Свіслачы, праект бізнэс-цэнтра на Заслаўскай). Апроч таго, ён меў інтарэсы ў гандлі нафтапрадуктамі, а таксама быў датычны да асфальтабетоннага завода ў Мінску.

Пры гэтым Аркадзь Ізраілевіч паводзіў сябе нетыпова для беларускага бізнэсмена: у той час, як усе астатнія багатыя людзі намагаюцца з’яўляцца ў СМІ толькі пры пазітыўных нагодах, скандальныя ўчынкі Ізраілевіча грамадства абмяркоўвала ледзь не штомесяц.

Так, вядомасць яму надала ўскосная датычнасць да рэстарана «Паедзем-Паядзім» у Курапатах.

Ізраілевіч нават падаваў у суд на выданне «Новы час», аднак прайграў працэс.