У рэдакцыю Радыё Свабоды трапіла відэа, знятае адным з вучняў мінскай школы з-пад парты. На відэа разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у афіцыйную моладзевую арганізацыю БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэнне з класа», перадае Еўрарадыё.

Дзеці адмаўляюцца, як могуць: маўляў, я не хачу ўступаць у БРСМ, мне бацькі сказалі не ўступаць. У супрацоўніц гімназіі (па словах адной з іх, другая — намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце) знаходзяцца ўсё новыя аргументы.

— Все вступают, а 99% у нас только из-за тебя…
— Это [не ўступіць у БРСМ. — Еўрарадыё] только возможно, если ты исключаешься из класса, понимаешь?
— Если сказала родина, то комсомол ответил: «Есть!». Мы должны это сделать.
— Либо вы граждане Республики Беларусь, либо вы свой патриотический долг должны выполнять или нет?
— Антисоветчина какая-то, антибеларушчына какая-то. Вы не поддерживаете политику президента нашего, стало быть?
— Да скажут: что ж за воспитательная работа в N-й [нумар навучальнай установы схаваны па просьбе гімназістаў. — Еўрарадыё] гимназии? Поставить они могут, просто тупо сделать эту цифру.
— Хотите вы — не хотите, забрали этот билет, взяли в зубы, положили дома на полочку и сидите, заткнитесь! Всё!
— Пойдите лучше в другие учебные заведения и попробуйте без членского билета там посидеть.
— Я посмотрю, в какие вы училища поступите без билета. А в этом году всё серьёзно было. И в следующем, когда вы будете поступать, ещё похлеще будет.

Супрацоўніцы гімназіі прызнаюцца, што «цяпер за кожныя паўпрацэнта змагаецца кожная школа, кожная ўстанова, кожная гімназія». Яны нават гатовыя плаціць за вучняў унёскі: «Нам вашыя фатаграфіі ўжо тупа трэба! Сфатаграфаваліся, я аддам вам гэтыя білеты і ўсё. І жывіце далей як хочаце».

Таксама яны сцвярджаюць, што ў тых, хто адмовіцца ўступаць у БРСМ, могуць узнікнуць праблемы з паступленнем у ВНУ. Маўляў, пры роўных балах возьмуць сябра арганізацыі — «чалавека, які сфарміраваны патрыятычна».

Згодна з уставам ГА «БРСМ», у грамадскае аб’яднанне прымаюць з 14 гадоў. Пры гэтым у пункце 4.1 ёсць такі абзац: «Асобы, якiя ўступаюць у ГА «БРСМ» ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, павінны мець пісьмовы дазвол сваіх законных прадстаўнікоў».

У канцы верасня «Наша Ніва» пацікавілася ў кіраўніка БРСМ Дзмітрыя Варанюка, ці праўда, што ў арганізацыю запісваюць аўтаматам і пад пагрозай якіх-небудзь санкцый.

Узялі ў зубы гэты білет і заткніцеся! Як мінскіх гімназістаў заганяюць у БРСМ
Фота з сайта euroradio.fm

— Абсалютна нязгодны! Такое мо і было некалі. А цяпер я прашу, заклікаю: калі ёсць такія факты — паведамляйце нам. Мы сёння проста расказваем аб арганізацыі, а не заганяем, — адказаў Варанюк. — Можа, нейкі педагог-арганізатар выступае і кажа: маўляў, вось вы паступіце, і вам інтэрнат тады дадуць… Не БРСМ дае, а актыўная работа! Актыўная праца ў жыцці ўнівера можа прынесці плён у выглядзе прыярытэтнага выдзялення інтэрната. Калі ты ўступаеш у БРСМ, то гэта перадусім кам’юніці: ты актыўны, табе неабыякава. Таму аўтаматычнае масавае ўключэнне ў арганізацыю — гэта выключана, такога не павінна быць, я катэгарычна супраць. Бо якая тады будзе якасць кадраў?