Валерый Карбалевіч

Беларускія ўлады ўрачыста, на дзяржаўным узроўні вырашылі адзначыць 100-годдзе камсамола. Яшчэ ў лютым дзеля гэтага па распараджэнні прэм’ер-міністра быў створаны адмысловы камітэт на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. У дзяржаўных медыях рэгулярна з’яўляюцца сюжэты на гэтую тэму. Дзяржаўным выдавецтвам
выдадзены зборнік «Очерки истории комсомола Беларуси» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Адкрываюцца музейныя экспазіцыі, друкуюцца паштовыя маркі, узводзяцца помнікі. 29 кастрычніка адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт у Палацы Рэспублікі. З нагоды «свята» Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з актывам
БРСМ.

Ва ўсім гэтым ёсць некалькі дзіўных момантаў. Па-першае, святкуецца
юбілей арганізацыі, якая пацярпела гістарычнае, палітычнае, ідэалагічнае банкруцтва. Камуністычныя ідэі сёння – безнадзейны архаізм.

Поўны тэкст калонкі Валерыя Карбалевіча чытайце ў газеце «Народная Воля» за 30 кастрычніка.