Фота: Радыё Свабода

Прэсавая служба Міністэрства адукацыі апублікавала афіцыйную рэакцыю на ролік пра «загон» у БРСМ. На думку чыноўнікаў, зьмест відэароліка выклікае шмат пытаньняў. Таму Мінадукацыі не зьбіраецца ні расьсьледаваць сытуацыю, ні даваць камэнтары, перадае Радыё Свабода.

«Пры гэтым ня ясна ні паходжаньне роліка, ні тое, ці мела такая сытуацыя месца ў рэчаіснасьці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка», — паведамляецца на сайце ведамства.

«Таму Міністэрства адукацыі не зьбіраецца праводзіць якія-небудзь расьсьледаваньні на гэты конт, а тым больш даваць камэнтары. Разам з тым пазыцыя міністэрства выразная. Недапушчальна прымусовае ўступленьне ў члены БРСМ. Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць ня можа. БРСМ — добраахвотнае грамадзкае абʼяднаньне», — тлумачыць сваю пазыцыю прэс-служба Мінадукацыі.