Непадалёк ад дома № 25 на вуліцы Фабрычнай раніцай 31 кастрычніка абрынуўся асфальт. Гарачая вада біла фантанам з труб, а асфальт працягваў абвальвацца некалькі гадзін.

“Я з балкона дома назірала за ўсім, каля 9 раніцы гэта адбылося, — распавяла Еўрарадыё відавочца. — Колы машын былі схаваныя пад вадой. Гарачая вада біла фантанам, страшна так было… Дзірка ў асфальце ўсё болей і болей станавілася і пах непрыемны стаяў”.

Аварыя калектара ў Мінску: абрынуўся асфальт, вада біла фантанам

У “Мінскводаканале” Еўрарадыё паведамілі, што прычынай аварыі стала пашкоджанне каналізацыйнага калектара.

“Зараз высвятляем прычыну, там працуе брыгада, — адказалі ў “Водаканале”. — Часткова абмежаваны дарожны рух. Гэта каналізацыйны калектар, на пітную ваду ў дамах гэта не паўплывае. Пацярпелых з-за аварыі няма”.

Аварыя калектара ў Мінску: абрынуўся асфальт, вада біла фантанам