Фота з сайта nn.by

Тэлевядучы Яўген Перлін і актрыса, спявачка Вера Палякова-Макей стануць вядучымі цырымоніі адкрыцця ХХV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-сакратара кінафоруму Ірэну Кацяловіч.

Старт «Лістападу 2018» будзе дадзены 2 лістапада ў кінатэатры «Масква». Форум пачынаецца з чырвонай дывановай дарожкі.

Фільм адкрыцця — меладрама «Халодная вайна» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага. У цырымоніі будуць удзельнічаць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, афіцыйны прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД Таццяна Кавалёва, якая ўручыць спецыяльны прыз ад камітэта.

На правах старшыні кінафестывалю Генадзь Давыдзька сімвалічна адкрые форум, разбіўшы талерку.