Фота: Japan Today

Японская прынцэса Аяка Такамада, стрыечная пляменніца імператара Японіі Акіхіта, выйшла замуж за простага чалавека Кея Морыя і страціла свой статус. Пра гэта паведаміў інфармацыйны партал Japan Today.

Цырымонія прайшла ў храме Мэйдзі ў Токіа — найбуйнейшай святыні ў горадзе. Падчас цырымоніі жаніх і нявеста разам выпілі сакэ з трох кубкаў паводле сінтаісцкага рытуалу і абмяняліся пярсцёнкамі паводле заходняга звычаю на вачах у 30 гасцей. 28-гадовая нявеста была апранута і прычасаны ў стылі перыяду Хэйан (з 794 па 1185 гады).

Прынцэса развіталася з імператарам Акіхіта на мінулым тыдні. Яна выказала надзею, што зможа дапамагаць яму і яго жонцы як былы член сям’і.

У японскай імператарскай сям’і мужчыны могуць ажаніцца з прасталюдзінкай, якія за кошт гэтага атрымліваюць імператарскі статус. Калі ж жанчына выходзіць замуж не за прадстаўніка дваранства, яна абавязана адмовіцца ад свайго статусу.

«Я перапоўнена шчасцем», — прызналася дзяўчына журналістам.