Міхась Скобла

У Курапатах у аўральным парадку ідзе праца па ўсталяванні помніка. Урадавае рашэнне аб мемарыялізацыі ўрочышча было прынята яшчэ трыццаць гадоў таму, прыкладна столькі ж часу тэма помніка перыядычна дыскутавалася ў грамадстве. І вось за нейкія пару месяцаў і мастацкі конкурс прайшоў, і сродкі знайшліся, і раскопкі пад наглядам археолагаў на месцы помніка былі праведзены, і дарожкі пракладзены, і тэхніка тут як тут, і ў рабочай сіле недахопу няма.

Зразумела, улада дала адмашку. Зразумела, трыццацігадовая Курапацкая вайна ўвесь час падсапсоўвала рэпутацыю тае ж улады. Зразумела, і народ наш памяркоўны стаміўся ад грамадзянскага супрацьстаяння там, дзе павінен панаваць малітоўны спакой. Згадайма, гадамі весткі з Курапатаў нагадвалі франтавыя зводкі: то кружная дарога ў расстрэльны лес угрызалася, то нехта падпальваў намёт з абаронцамі, то гэтак званую лаўку Клінтана хтосьці кувалдай разбіваў, то людзі пад экскаватар клаліся, не пускаючы ў ахоўную зону чарговы “бульбаш-хол”.

На жаль, не назіраецца поўнай згоды бакоў і непасрэдна перад усталяваннем помніка…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце “Народная Воля” за 26 кастрычніка