Фота: Generation.by

З’явіўся сайт з правіламі беларускага правапісу — pravilna.by. Яго стварыў праграміст Іван Клімчук.

На сайце два раздзелы — Арфаграфія і Пунктуацыя, якія складаюцца з параграфаў (Галосныя, Зычныя, Знакі прыпынку і г. д.). Атрымліваецца своеасаблівы віртуальны падручнік, паведамляе Еўрарадыё.

На pravilna.by ёсць пошук па правілах.

З'явіўся сайт з правіламі беларускага правапісу