Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею

166
Фота: Анжаліка Васілеўская, Tut.by.

Дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, які быў выстаўлены на продаж летам 2018 года, нарэшце знайшоў новага гаспадара.

Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею
Фота з сайта nn.by

Як стала вядома «Нашай Ніве», збудаванне выкупіў уладальнік сеткі крамаў «Пяты элемент» Андрэй Балабін.

Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею
Павел Тапузідзіс і Андрэй Балабін (справа). Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by

Інфармацыю пацвердзіў былы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама па ідэалогіі Алег Смірноўскі, які быў даверанай асобай бізнэсмена падчас ажыццяўлення ўгоды.

Балабін — ураджэнец Оршы. Ён адвучыўся ў аршанскай СШ №7, пасля скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча.

У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі ён займае 133-е месца. У найлепшыя гады Балабін уваходзіў у топ-30 бізнэсменаў.

Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею
Балабін — намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола. Фота: Аляксандр Карсакоў, Tut.by

Раней дом, дзе Уладзімір Караткевіч напісаў аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», дзе гасцявалі Бураўкін і Барадулін, належаў сям’і пляменніцы пісьменніка. Апошнім часам у ім жыў яе муж Юрый Барабаш. Пасля яго смерці дом перайшоў дачцэ, але яна жыве ў Адэсе.

Яна выставіла дом на продаж за 33 832 рублі, аднак Балабіну ўдалося купіць за менш як утрая. Кошт угоды — каля 10800 рублёў.

Алег Смірноўскі заверыў «НН», што цяпер дом дакладна не будзе знесены.

«НН»: А ці перададуць яго музею?

Алег Смірноўскі: Гэтага я вам сказаць не магу. Але добра, што ёсць людзі, якія падтрымліваюць нашу культуру.

Звязацца з новым уласнікам дома Караткевіча «Нашай Ніве» пакуль не удалося.

Поделиться ссылкой: