Ілюстрацыйнае фота, «Минск-Новости»

Як стала вядома «Нашай Ніве» на мінулым тыдні на прадпрыемстве, якое займаецца вытворчасцю скураной галантарэі, адбыўся няшчасны выпадак.

Па папярэдняй інфармацыі, рабочая «Галантэі» засталася ў цэху пасля працы адзначыць з калегамі свой дзень народзінаў — 65-годдзе. Пасля на адной з лесвіц яна ці то перагнулася праз парэнчы, ці то паслізнулася і ўпала ўніз.

На самім прадпрыемстве факт здарэння пацвярджаюць, але не каментуюць.

СК паведамляе, што праводзіць праверку.