Алена і Таццяна Міхайлоўскія. Фота з асабістага архіва

Ад Таццяны Міхайлоўскай, якая даглядае інваліда 1-й групы і атрымлівае за гэта 211 рублёў у месяц, патрабуюць вярнуць дзяржаве 274 рублі за тое, што яна на кароткі час выязджала ў Беласток. Суд адбыўся ў дзвюх інстанцыях.

«Мы нічога лішняга ніколі не патрабавалі ад дзяржавы…»

10 гадоў таму Алена Міхайлоўская трапіла ў аварыю і стала інвалідам першай групы: перасоўвацца можа толькі ў вазку, трапіць за межы кватэры, якая знаходзіцца на трэцім паверсе, для яе вельмі праблематычна. Пенсія складае 260 рублёў, і гэта яшчэ не самая маленькая, паколькі ў спадарыні Алены ёсць працоўны стаж.

Жыве жанчына з пажылой маці, якой ужо складана штодзённа аказваць паўнавартасную дапамогу дачцэ. Паводле заканадаўства, інвалід мае права на бясплатную дапамогу. Такую дапамогу са снежня 2015 года ёй аказвае Таццяна Міхайлоўская – жонка роднага брата Алены…

Поўны тэкст артыкула чытайце ў газеце “Народная Воля” за 23 кастрычніка 2018 года