Фота з сайта Artboolat.com

24-гадовая спявачка, якая цяпер выступае пад сцэнічным імем Palina, прайшла адбор пад воклічы брава, атрымаўшы чатыры станоўчых галасы з чатырох магчымых.

«Я раней скептычна ставілася да тэлебачання, менавіта фармату выступу артыста. Мне падавалася гэта цяжка», – распавядала яна вядоўцам праграмы.

Дзяўчына спела аўтарскую песню «Пинки» на расейскай мове.

Цяпер Паліна будзе рыхтавацца да наступнага раўнда. Гэта ўжо 9 сезон музычнага тэле-шоу.