Фота з адкрытых крыніц

У выніку інцыдэнту, які здарыўся ў ноч на 22 кастрычніка, загінуў жаўнер.

Пра гэта паведаміў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Цевялёў.

Кіроўца фуры «DAF» у вёсцы Бароўка, дзе дыслакуецца вайсковая частка, наехаў на 19-гадовага вайскоўцаў, які раптам выскачыў на дарогу. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек загінуў на месцы.

Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння.