Фта з сайта racyja.com

19 кастрычніка плануецца прыезд кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Гародню.

Горад рыхтаваўся да прыезду кіраўніка краіны цягам тыдня, вуліцы горада чысцілі, малявалі бардзюры, умацоўвалі дамы, якія знаходзіліся ў аварыйным стане ці былі пад знос. Пра тое, што зараз адбываецца на цэнтральных вуліцах горада, распавядае наш карэспандэнт:

– Гародня рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі падвышанымі мерамі бяспекі. У горадзе назіраецца вялікая колькасць міліцыянтаў, якіх, верагодна, прывезлі з розных рэгіёнаў Беларусі. На кожным куту дзяжураць людзі ў цывільным і ў форме супрацоўнікаў ДПС. У медычных установах, якія знаходзяцца паблізу парку “Пышкі”, дзяжураць міліцыянты, а таксама ўсім супрацоўнікам медычных службаў забаранілі адчыняць вокны цягам дня, таму што верагодна каля іх будынка будзе праязджаць Лукашэнка.

Падчас візіту чакаецца, што Лукашэнка прыляціць ў Гародню на верталёце.

Сустракацца з кіраўніцтвам горада ён будзе не ў цэнтры Гародні, а ў лесапарку „Пышкі”, дзе зрабілі адмысловы макет, які імітуе Савецкую плошчу.