Мікола Статкевіч у судзе ў Берасьці. Фота Радыё Свабода

У Ленінскім судзе Берасьця прайшлі суды над удзельнікамі акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы гораду 14 кастрычніка, перадае Радыё Свабода.

Вядома, што ноч у ізалятары правялі палітык Мікола Статкевіч, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў, яшчэ некалькі чалавек, затрыманых падчас акцыі. Ня выйшаў з пастарунку і праваабаронца Раман Кісьляк, якога выклікалі позвай у міліцыю.

Дзьмітрыя Андрасюка пакаралі штрафам у 40 базавых велічыняў (980 рублёў)

На 10 базавых велічыняў (245 рублёў) аштрафаваныя

Віталь Казак,
Уладзімер Казлоўскі,
Уладзімер Мароз,
Рыгор Пагарцаў («Народная грамада», Менск)
Андрэй Сьліж.

Пэнсіянэрку Людмілу Карчэўскую пакаралі 5 базавымі велічынямі штрафу (122 рублі 50 капеек).

Адным з апошнім асудзілі Міколу Статкевіча — яго пакаралі 5 суткамі арышту.

Суды над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым перанесьлі на 16 кастрычніка, яны падалі хадайніцтвы, каб ім далі час для заключэньня дамоваў з адвакатамі.