Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францішка, выходзячы з Дома св. Марты, дзе на час правядзення Сіноду спыніўся беларускі іерарх.

Падчас кароткай размовы тэт-а-тэт паміж беларускім іерархам і Пантыфікам была ўзнята тэма Касцёла ў Беларусі.

Фотафакт. Папа Францішак і арцыбіскуп Кандрусевіч выпадкова сустрэліся па дарозе на СінодТаксама іерарх паведаміў Святому Айцу, што Мітрапаліт Філарэт адзначае юбілей 40-годдзя прызначэння ў Беларусь.

Пантыфік папрасіў ад яго імя павіншаваць Ганаровага Патрыяршага Экзарха і запэўніць у ягонай блізкасці і малітве, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з радасцю зрабіў падчас тэлефоннай размовы з юбілярам.

Поделиться ссылкой: