Фота з сайта Еўрарадыё

Беларускі лідар Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Расіі Міхаілам Бабічам 10 кастрычніка, што Беларусь у 1990-я гады атрымала незалежнасць і суверэнітэт не толькі дзякуючы памкненням нашага народа, але і па волі кіраўніцтва Расіі, перадае Еўрарадыё.

“Гэтага хацела Расія і тагачаснае кіраўніцтва Расіі. Цяперашняе кіраўніцтва заяўляла пра пераемнасць курсу. У XXI стагоддзі казаць (як яны пішуць там) пра інкарпарацыю, уключэнне Беларусі ў склад Расіі, проста смешна”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што ён “ні разу ад цяперашняга прэзідэнта Расіі гэтага (пра ўключэнне Беларусі ў склад РФ. — Еўрарадыё) не чуў, і мінулага, першага прэзідэнта Расіі”.

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

10 − 1 =