Фота з сайта Bdg.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў, які пройдзе 10-12 кастрычніка ў Магілёве. Таксама кіраўнікі дзвюх краінаў правядуць двухбаковую сустрэчу, гэта пацвердзілі іх прэс-службы. Лукашэнка і Пуцін маюць абмеркаваць “найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносінаў”, перадае Еўрарадыё са спасылкай на president.gov.by.

Апошнім разам яны сустракаліся 21 верасня ў Сочы, дзе абмярковалі пытанні, звязныя ў тым ліку з пастаўкамі расійскай нафты ў Беларусь. На наступны дзень пасля гэтай сустрэчы лідары дзвюх дзяржаваў правялі тэлефонныя перамовы.

7 кастрычніка Лукашэнка павіншаваў Пуціна тэлеграмай і таксама патэлефанаваў яму. Падчас гэтай размовы зноў абмяркоўвалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.