«Крышталь» рэжысёркі Дар’і Жук – першая ў сучаснай гісторыі стужка, намінаваная на амерыканскую кінапрэмію, прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Усяго ў лонг-ліст увайшло 87 фільмаў. У спіс патрапілі і нашыя суседзі – дэбют Канстанціна Хабенскага «Сабібор», а таксама фільм Сяргей Лазніцы «Данбас».

Шорт-ліст з пяці-шасці намінантаў назавуць 22 студзеня. Цырымонія ўручэння прызоў Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе ў 91-ы раз 24 лютага.

Дзеянні карціны Дарʼі Жук адбываюцца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць зʼехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя вечарыны, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай у часе правінцыі.

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

двенадцать + 20 =