Мікола Нікалаеў

У нашай Нацыянальнай бібліятэцы няма і дзясятай часткі беларускіх старадрукаў, якія зберагаюцца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Пецярбургу. Трапілі яны туды пераважна пасля задушэння паўстанняў і канфіскацый магнацкіх сядзіб. У гэтым, адным з найбагацейшых у свеце, кнігасховішчы ўжо 40 гадоў працуе доктар філалогіі беларус Мікола Нікалаеў, які даследаваў айчынную кніжную культуру пачынаючы з Х стагоддзя і напісаў грунтоўную «Гісторыю беларускай кнігі» (2009). Чым яшчэ жыве
наш слынны зямляк у Пецярбургу – ён расказаў у рэдакцыі «Народнай Волі».

Размова Міхася Скоблы з Міколай Нікалаевым – у “Народнай Волі” за 9 кастрычніка