Фота: Еўрарадыё

Ужо ў кастрычніку (“праз тыдзень-два”) ў суд патрапяць першыя справы медыкаў. Пра гэта ў пятніцу ў Палаце прадстаўнікоў распавёў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Паводле яго слоў, сваю віну прызналі ўсе абвінавачаныя. Дарэчы, у следчым ізалятары засталося не больш двух дзясяткаў чалавек (сярод іх — уладальнік “Іскамеда” Сяргей Шакуцін, які часткова прызнаў сваю віну, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі), для іншых была змененая мера стрымання, перадае Еўрарадыё.

Гучныя затрыманні медыкаў прайшлі па Беларусі летам 2018-га. Пад следствам апынулася да сотні чалавек. КДБ заявіў, што ўдалося выкрыць маштабную карупцыйную схему, якая існавала ў сферы аховы здароўя нашай краіны.

Поделиться ссылкой: