Фота: Радыё Свабода

5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў 105 са 106 дэпутатаў падтрымалі ў таемным галасаванні кандыдатуру Сяргея Румаса на пасаду прэм’ер-міністра. Супраць прагаласаваў толькі адзін дэпутат.

Высветлілася, што гэта была Ганна Канапацкая. Яна патлумачыла «Нашай Ніве» сваю пазіцыю.

«Я разумею, што прэм’ер патрэбен. Можа быць, Румас і не самы горшы варыянт, але трэба неяк больш адказна падыходзіць да выбару кандыдатуры і не парушаць Канстытуцыю.

Я галасавала супраць, бо, па-першае, быў парушаны парадак унясення кандыдатуры прэм’ера. Па-другое, Румас гаворыць правільна, але дзеянні паказваюць, што нічога не зменіцца. Радыкальных дзеянняў з яго боку не будзе. Ён не гатовы спрачацца з Лукашэнкам, — паведаміла Ганна Канапацкая. — Ну і словы, як звычайна, разыйдуцца са справамі. Румас кажа, што бюджэт будзе накіраваны на сацыяльныя пытанні, а не на падтрымку стратных прадпрыемстваў — і тут жа пагаджаецца з указам нумар 399 пра дзяржаўную падтрымку сельгаспрадпрыемстваў. А слова «лібералізацыя» ў яго выступе ўвогуле не прагучала».