Павал Севярынец падчас пікетаваньня «Паедзем, паядзім»

Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Поедем поедим» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай, паведамляе Радыё Свабода

Дубкова выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі на месца. У выніку канфлікту за «непадпарадкаваньне міліцыі» затрымалі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца

Севярынец мяркуе, што яго будуць судзіць 4 кастрычніка.

Ад пачатку пікетаваньня «Поедем поедим» сёлета ў чэрвені Севярынец адсядзеў 40 сутак арышту, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі — 50 дзён.