Фото с сайта pixabay.com

Падпольнае казіно ў Мінску выкрылі супрацоўнікі фінансавай міліцыі, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Паведамляецца, што ўстанова дзейнічала тры гады. Пад выглядам спартовых турніраў там ладзіліся гульні ў покер, на якія прымаліся грашовыя стаўкі. Казіно не мела ліцэнзіі, таму з’яўлялася незаконным, перадае Еўрарадыё.

Паводле папярэдніх звестак, уладальнікі казіно атрымалі ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці прыбытак больш за 50 тысяч рублёў.

Праваахоўнікі забралі камп’ютарную і аргтэхніку, праводзяцца спецыяльныя тэхнічныя экспертызы. На арганізатараў казіно могуць пачаць крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.