Фота з сайта whereminsk.by

Беларускаму пісьменніку і мастаку Адаму Глобусу сёння спаўняецца 60 гадоў.

Адам Глобус (сапраўднае імя — Уладзімір Адамчык) нарадзіўся ў сям’і класіка беларускай літаратуры Вячаслава Адамчыка. Пачынаў як мастак — вучыўся ў тэатральна-мастацкім інстытуце, працаваў афарміцелем і нават чарцёжнікам. У канцы 1980-х гадоў прыйшоў у літаратуру.

За гэты час Адам Глобус выдаў каля двух дзясяткаў уласных кніг, найбольш вядомыя з якіх “Дамавікамерон”, “Толькі не гавары маёй маме”, “сУчаснікі”.

Адама Глобуса называюць культавым пісьменнікам і адкрывальнікам тэмы сэксу ў беларускай літаратуры.