Фота мае ілюстрацыйны характар з сайта Белсат

27 верасня ў Мсціслаўі затрымалі трох падлеткаў, якія збеглі з Магілёўскай абласной псіхіятрычнай больніцы.

Пра гэта паведаміў афіцыйный прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Сінкевіч.

Пасля ўцёкаў з больніцы падлеткі ўгналі ў Магілёве тры аўто – «Волгу» і двое «Жыгулёў». Два аўто аказаліся няспраўнымі, на трэцім маладзёны накіравался ў Мсціслаўе. Там іх спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Падлеткаў затрымалі – да прад’яўлення абвінавачванняў.

24 верасня прыкладна а 18 гадзіне трое няпоўнагадовых разбілі акно на першым паверсе Магілёўскай абласной псіхіятрычнай больніцы, дзе былі на абследаванні, і ўцяклі ў невядомым напрамку. Усе яны – навучэнцы сярэдне-спецыяльных установаў адукацыі, схільныя да ўхілення ад навучання, здзяйснення злачынстваў і бадзяжніцтва, адзначаецца на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкаму.