Фота з асабістага архіва

З жонкай Святланай яны разам ужо 34 гады.

«Як бурштын, перш чым стаць прыгожым каменем, праходзіць доўгі і пакутлівы шлях, з вязкай смалы ператвараючыся ў каштоўны мінерал, так і адносіны паміж мужам і жонкай за 34 гады ператвараюцца з мяккіх у трывалыя,– гаворыць Анатоль Лябедзька. – Не стамляюся дзякаваць лёсу, які падарыў мне такога Чалавека! Не стамляюся паўтараць «Кахаю!» той, якая і ў радасці, і ў нягодзе, і ў здароўі, і ў хваробе – заўсёды побач! Рука ў руцэ! Аб адным прашу і мару: сустрэць са сваёй Святланай і залатое, і дыяментавае, і плацінавае вяселле!»

Анатоль Лябедзька адзначыў бурштынавае вяселле

Дарэчы, Анатоль Лябедзька распавядаў, што і ягоныя, і Святланіны бацькі святкавалі залатое вяселле.

«Гэта добры прыклад, – выказваўся Анатоль Лябедзька. – У сямейным жыцці не трэба
гнацца за модай. Моцная сям’я павінна быць каштоўнасцю. Зразумела, што праблемы заўсёды ёсць, але іх трэба ўмець пераадольваць. І гэтаму трэба вучыцца. Мы, напрыклад, не развучыліся здзіўляць адзін аднаго, рабіць адзін аднаму сюрпрызы…»

Анатоль Лябедзька адзначыў бурштынавае вяселле

«У сямейным плане я шчаслівы чалавек, – распавядала ў адным са сваіх інтэрв’ю
«Народнай Волі» Святлана Лябедзька. – Калі Толя дома, а не ў турме, то кожную раніцу ён рыхтуе мне каву. Праўда, з ежы муж можа зрабіць толькі яечню, адрэзаць хлеба і каўбасы, ну, і яшчэ разагрэць прыгатаванае. І што такое пыласос узяць у рукі, ён таксама не ведае. Таму мы падзяляем гэтыя абавязкі з сынам. Дарэчы, у адрозненне ад таты, Арцём можа, калі трэба, і суп зварыць, і мяса падсмажыць, і макарону прыгатаваць…»