Фота: fcbate.by

У Мінску на стадыёне «Трактар» адбыўся матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскае БАТЭ ў гасцях з буйным лікам перамагло футбалістаў сталічнага «Тарпеда» — 3:0.

Забітымі галамі адзначыліся Аляксей Рыас (44), Ігар Стасевіч (55), Яўген Бярозкін (82).

Для БАТЭ сённяшняя сустрэча стала першай гульнёй пасля смерці нязменнага кіраўніка клуба Анатоля Капскага. Да канца года футбалісты БАТЭ будуць гуляць з чорнымі павязкамі.

У 23-м туры цэнтральным паядынкам стане матч паміж БАТЭ і мінскім «Дынама». Яна пройдзе 30 верасня на полі «Барысаў-Арэны». Цяпер БАТЭ на дзевяць ачкоў апераджае сталічную каманду.