Дзяніс Мандзік злева. Фота з сайта novychas.by

Сёння, на першым паседжанні Рады Моладзі БНФ было разгледжана пытанне аб выбары кіраўніка Моладзі БНФ.

У адпаведнасці з новым парадкам абрання кіраўніцтва МБНФ старшыню абірае Рада, якая фармуецца з вылучаных на сходах прадстаўнікоў рэгіянальных структураў.

На пасаду кіраўніка арганізацыі права вылучыцца меў любы сябра арганізацыі, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту. На гэтую пасаду прэтэндавала 3 кандыдата: Максім Бондар(Гродна), Дзяніс Мандзік (Барысаў), Ягор Сергіенка (Мінск). Пры таемным галасаванні большасць сябраў Рады( 67% ) падтрымала Мандзіка Дзяніса. Такім чынам новым кіраўніком арганізацыі стаў — Мандзік Дзяніс.

Намеснікам арганізацыі стала Елізавета Шумякова(Магілёў).

У бліжэйшы час Рада павінна арганізаваць Кангрэс Моладзі БНФ (раней З’езд), на які збяруцца прадстаўнікі ўсіх структур Моладзі БНФ каб абмяркаваць і прыняць новую стратэгію і план развіцця арганізацыі.

Перад новым кіраўніцтвам стаіць задача стварэння новых рэгіянальных структур Моладзі БНФ, павелічэнне колькасці актывістаў, іх палітычная адукацыя і арганізацыі бягучай дзейнасці Моладзі БНФ.